Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч
Леанід Сцяпанавіч Герасімовіч (н. 7 студзеня 1939, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне электратэхналогіі і электраабсталявання ў сельскай гаспадарцы. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995). БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ) (1967). У 1959-1967 гг. электрамантажнік Белэнергамантажа, канструктар 1 катэгорыі СКБ-3 Мінаўтапрама. З 1970 г. асістэнт, старшы выкладчык, з 1973 г. дацэнт, з 1984 загадчык кафедры, у 1988 прарэктар па навуковай рабоце, у 1989-2003 гг. рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ). Навуковы і практычны ўкладРаспрацаваў навуковыя асновы і новую элементную базу нізкатэмпературнага павярхоўна-размеркаванага (плёнкавага) электранагрэву: электратэхналагічныя сродкі для цеплавой апрацоўкі сельскагаспадарчых харчовых прадуктаў і асяроддзяў, энергазберагальныя сістэмы мікраклімату для жывёл і птушак. Развіў тэорыю і практыку сістэмнага аналізу аграэнергетыкі. Распрацаваў навуковыя асновы аўтаматызаваных сістэм жыўлення раслін на штучных субстратах, у тым ліку з айчыннай сыравіны. Стварыў пры БДАТУ Навукова-вытворчы цэнтр па цяплічнаму агародніцтву, ў выніку дзейнасці якога большасць зімніх цяпліц рэспублікі былі пераведзеныя на энергарэсурсаэфектыўныя аўтаматызаваныя малааб'ёмныя тэхналогіі вырошчвання раслін на штучных субстратах. Аўтар больш за 250 навуковых прац, 110 вынаходніцтваў і патэнтаў, больш за 20 кніг і навучальных дапаможнікаў. Асноўныя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia