Электратэхніка

Трансфарматар — адзін з асноўных элементаў электрычных ліній

Электратэхніка — вобласць тэхнічных навук, што вывучае атрыманне, размеркаванне, пераўтварэнне і выкарыстанне электрычнай энергіі.

Электратэхніка вылучылася ў самастойную навуку з фізікі ў канцы XIX стагоддзя.

У наш час электратэхніка складаецца з некалькіх навук: электраэнергетыкі, электронікі, сістэм кіравання, апрацоўкі сігналаў і тэлекамунікацыі. Асноўнае адрозненне ад электронікі заключаецца ў тым, што электратэхніка вывучае праблемы, звязаныя з сілавымі буйнагабарытнымі электроннымі кампанентамі: лініі электраперадачы, электрычныя прывады, у той час як у электроніцы асноўнымі кампанентамі з’яўляюцца камп’ютары і інтэгральныя схемы[1]. У іншым сэнсе, у электратэхніцы асноўнай задачай з’яўляецца перадача электрычнай энергіі, а ў электроніцы — інфармацыі.

Зноскі

  1. What is the difference between electrical and electronic engineering?(недаступная спасылка). FAQs - Studying Electrical Engineering. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2005. Праверана 4 лютага 2005.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya