Леанід Фёдаравіч Леўчанка
Леанід Фёдаравіч Леўчанка (нар. 29 мая 1932, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак, жывапісец. Член Беларускага Саюза мастакоў (1979). БіяграфіяБацька, Фёдар Мікіціч, з сялян, нарадзіўся каля Любані. Маці, Ганна Пятроўна, бацька якой быў святаром[1]. Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча (1955). Вучыўся ў М. Тодарава, А. Ацманчука, М. Шамоты. ТворчасцьПрацуе ў станковым жывапісе ў жанрах партрэта і пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Партрэт дзяўчыны», «Растрэл камісара Фаміна», «Палкоўнік міліцыі У.Кузняцоў», «Вясна ў Раўбічах», «Мінск. Сакавік», «Рэчка Цітаўка», «Дразды», Вясна на рацэ Арэса", «Рака Свіслач», «Яхты ў мора», «Марскі прыбой», «На рэйдзе стаяць караблі», «Свежы вецер». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея. Жыве ў горадзе Мінск. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia