Леанід Якаўлевіч Мінько
Леанід Якаўлевіч Мінько (1934—2002) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне лазернай плазмадынамікі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1974, 1992). БіяграфіяНарадзіўся 21 ліпеня 1934 г. у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна. Скончыў фізічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна. З 1960 па 1991 г. працаваў на розных пасадах у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. У ліпені 1983 года прысвоена ступень доктара фізіка-матэматычных навук, з сакавіка 1991 года — прафесар. З красавіка 1992 года загадчык лабараторыі рацыянальнай плазмадынамікі ІМАФ АНБ (ДНУ «Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі»). Адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы плазмадынамікі. УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларускай ССР (1974) і Рэспублікі Беларусь (1992). Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. ПублікацыіАўтар больш за 200 навуковых публікацый. Сачыненні:
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia