Горкаўскі сельсавет (Старадарожскі раён)
Го́ркаўскі сельсаве́т (да 2003 года Паськаваго́рацкі) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Горкі. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Паськава-Горацкі (Паськавагорацкі) сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паськавы Горкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года ў склад Падарэскага сельсавета перададзена вёска Карыцішча[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 5 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горкі. 27 чэрвеня 2003 года сельсавет перайменаваны ў Горкаўскі[2]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Язненскага сельсавета[3]. Населеныя пунктыУ склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў:
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 890 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]. Вытворчая сфера
Сацыяльна-культурная сфера
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia