Леапольд I (маркграф Аўстрыі)
Леапольд I (ням.: Leopold I, Liutpold I, Luitpold I; памёр 10 ліпеня 994, Вюрцбург) — першы маркграф Аўстрыі (976—994) з дынастыі Бабенбергаў. БіяграфіяЛеапольд Бабенберг быў паплечнікам германскага імператара Атона II і ўдзельнікам войнаў з венграмі. Пасля прыгнечання мецяжу баварскага герцага Генрыха II Сварлівага супраць імператара, Атон II у 976 годзе аддзяліў ад Баварыі яе паўднёва-ўсходнія тэрыторыі. На прыгранічнай з Венгрыяй часткі адабраных у Баварыі зямель была ўтворана Усходняя марка са сталіцай, верагодна, у горадзе Мельк, што на захадзе сучаснай Ніжняй Аўстрыі. Леапольд I Бабенберг стаў першым яе графам. Галоўнымі задачамі Леапольда I былі ахова граніц імперыі ад набегаў венграў і пашырэнне тэрыторыі маркі ва ўсходнім кірунку. Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Германіі, выкліканага паўстаннямі буйных баронаў, шматлікімі войнамі і барацьбой з Рымскімі Папамі, Усходняя марка, якая знаходзілася на перыферыі імперыі, хутка дасягнула фактычнай незалежнасці, што прывяло пазней да фарміравання незалежнай Аўстрыі, і Леапольд I стаў, такім чынам, заснавальнікам першай яе дынастыі — Бабенбергаў. У 1976 годзе Аўстрыя адзначала тысячагоддзе сваёй гісторыі, якое звычайна адлічваецца ад пачатку кіравання Леапольда I ва Усходняй марцы. Шлюб і дзеціЖонка: Рыхвара, меркавана дачка Эрнста IV (з роду Эрнстэ), графа Зуалафельдгау
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia