Лебяда клёналістая
Лебяда клёналістая[2] (Chenopodium acerifolium) — від двухдольных раслін роду Лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Упершыню апісаны польскім батанікам Антонам Андржаёўскім у 1862 годзе. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРаспаўсюджаная галоўным чынам ва Усходняй Еўропе. Расце на пясчаных узбярэжжах, пустазельных месцах, рэдка — на вільготных марскіх берагах. Батанічнае апісаннеАднагадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см. Сцябло зялёнага або чырванавата светла-зялёнага колеру. Лісце простае, размешчана па даўжыні сцябла[2]. Суквецце-клубочак. Кветкі зялёнага колеру[2]. Плод-арэшак[2]. Цвіце ў ліпені і жніўні[3]. Лік храмасом — 2n=36. Ахоўны статусЗанесена ў Чырвоную кнігу Латвіі[2]. У гэтай краіне субпапуляцыі размешчаны галоўным чынам у басейнах Заходняя Дзвіна і Гаўі на астатніх участках адзінкавыя асобнікі. СінонімыСінанімічныя назвы:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia