Леерсія рысападобная
Леерсія рысападобная[1][2], або Рысаўка рысавая (Leersia oryzoides) — від аднадольных раслін роду Леерсія (Leersia) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Першая назва віду, Phalaris oryzoides L.basionym, была апублікавана шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем; перанесены ў склад роду Леерсія Улафам Сварцам у 1788 годзе[3][4]. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРаспаўсюджаная ад умеранага пояса Паўночнага паўшар’я да паўночнага ўсходу Мексікі[5]. Расце па берагах ручаёў на вільготных месцах[6]. Батанічнае апісаннеКарэнішчавы геафіт або гемікрыптафіт[5]. Дастаткова буйная шматгадовая расліна[6]. Лісце шыракалінейнай формы, шурпатыя па сярэдняй жылцы і на краях[6]. Суквецце — друзлая мяцёлка з моцна сціснутымі каласкамі[6]. Плод — зярняўка жоўтага колеру[2]. Прыродаахоўная сітуацыяЛеерсія рысападобная занесена ў Чырвоныя кнігі Растоўскай, Самарскай, Томскай абласцей, рэспублік Татарстан і Удмуртыя (Расія); у Чырвоныя кнігі Днепрапятроўскай, Данецкай, Львоўскай абласцей (Украіна), а таксама ў Чырвоную кнігу Эстоніі[2]. СінонімыСінанімічныя назвы[5]:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia