Карл Людвіг Вільдэнаў
Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 1765—1812) — нямецкі батанік. БіяграфіяЛічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу. Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін. Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў. Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін. Навуковы шляхВывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне. З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне. C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне. Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810). Названы ў гонар ВільдэнаваУ 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae. З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia. Друкарскія працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia