Лена

Лена
руск. Лена
Лена каля Якуцка
Лена каля Якуцка
Характарыстыка
Даўжыня 4400 км
Басейн 2 490 тыс. км²
Расход вады 17 тыс. м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток Байкальскі хрыбет
 • Месцазнаходжанне 10 км на захад ад Байкала
 • Вышыня 1470 м
 • Каардынаты 53°56′08″ пн. ш. 108°05′31″ у. д.HGЯO
Вусце Мора Лапцевых
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 72°24′43″ пн. ш. 126°41′05″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мора Лапцевых

Краіна
Код у ДВР 18030900112117500000010, 18030300212117200000003 і 18030700112117400000000
Басейн Лены
Басейн Лены
physical
Лена
Лена
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ле́на (якуцк.: Өлүөнэ, Öлÿöнä[1]) — рака ва Усходняй Сібіры Расіі[2], упадае ў мора Лапцевых Паўночнага Ледавітага акіяну. Даўжыня — 4400 км. Вадазбор — 2490 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 17 тыс. м³/сек. Увесь басейн Лены — вечная мерзлата.

Гідраграфія

Выток Лены знаходзіцца на вышыні 1470 м каля 10 км на захад ад Байкала. У верхнім цячэнні (да вусця р. Віцім) праразае Лена-Ангарскае плато, цячэ ў вузкай даліне (шырыня 1—10 км) са стромкімі схіламі, шмат парогаў і вадаспадаў. Пасля ўпадзення р. Кірэнга становіцца паўнаводнай суднаходнай ракой. У сярэднім цячэнні (паміж вусцямі Віціма і Алдана) даліна пашыраецца да 20—30 км, у рэчышчы шмат астравоў. Ніжэй прытока Алёкма 600 км цячэ ў вузкай (З—4 км) даліне, складзенай з вапнякоў, абрывы з якіх часам утвараюць мудрагелістыя формы (Ленскія слупы). За 100 км вышэй г. Якуцк шырыня даліны 25—30 км ніжэй выходзіць на Цэнтральнаякуцкую раўніну. У вусці ўтварае дэльту (плошча каля 30 тыс. км²), падзяляецца на пратокі, з якіх найбольшыя Вялікая Трафімаўская і Быкаўская (злучае Лену з бухтай Тыксі).

Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое. Характэрны высокае веснавое разводдзе, значныя дажджавыя паводкі, нізкая летняя межань. Лена штогод выносіць у мора каля 12 млн т завіслых наносаў. Ледастаў у верхнім цячэнні з канца кастрычніка да сярэдзіны мая, у ніжнім — часам з канца верасня да пачатку чэрвеня; пры крыгаломе — заторы лёду; характэрны наледзі.

Прытокі: Ліндэ, Джэрба (левыя), Кірэнга, Чая, Чуя, Вялікі Патам.

Гаспадарчае значэнне

Суднаходства ў разводдзе ад г.п. Калуг, рэгулярнае — ад Усць-Кута.

Рыбалоўства пераважна ў нізоўі ракі. Прамысловыя рыбы: муксун, сібірская рапушка, нельма, омуль, таймень.

Галоўныя парты і прыстані: Будун, Жыганск, Якуцк, Алёкмінск, Ленск, Кірэнск, Асятрова, Пакроўск, Сангар. Асноўныя крыніцы забруджвання — прадпрыемствы золата- і алмазаздабыўной прамысловасцісці, горна-абагачальныя прадпрыемствы.

Крыніцы

  1. Э. К. Пекарский. Словарь якутского языка. — 2-е. — АН СССР, 1958. — Т. 3. — С. 1941.
  2. Большая река Сибири(недаступная спасылка). geosfera.info. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 11 студзеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya