Ленінаканскае землетрасенне
Ленінаканскае землетрасенне 1926 года — буйнае землетрасенне, якое адбылося 22 кастрычніка 1926 года ў наваколлі горада Ленінакан, Армянскай ССР. Для вывучэння наступстваў землетрасення, Акадэміяй Навук СССР была скіравана група навукоўцаў, на чале з геолагам П. І. Лебедзевым. Яго даклад быў пададзены акадэміі 9 сакавіка 1927 года акадэмікам Левінсонам-Лесінгам і потым апублікаваны[1]. Акалічнасці землетрасення (па дакладзе Лебедзева)Землетрасенне адбылося ў даліне ракі Ахуран, прытоку ракі Аракс. Землетрасенне быў зафіксавана сейсмографамі Фізічнай абсерваторыі ў Тыфлісе і Пулкаўскай абсерваторыі ў Ленінградзе. Землетрасенне мела форму двух штуршкоў.
Штуршкі адчуваліся ў Ерэване, Тыфлісе, Батуме, Сочы, але там да сур'ёзных разбурэнняў не прывялі. Сур'ёзней пацярпелі вёскі за турэцкай мяжой каля горада Карс, але туды (то бок на турэцкую тэрыторыю) савецкія навукоўцы не змаглі трапіць. Па паведамленнях савецкага консула ў Карсе, былі разбураны каля 20 сёл. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў некалькіх кіламетрах паўднёвей Ленінакана. У наступныя дні, аж да Новага года, адчуваліся слабыя падземныя штуршкі. На савецкай тэрыторыі ад землетрасення пацярпелі 44 сёлы, з якіх дзевяць былі разбураны цалкам, і горад Ленінакан. Агульная колькасць ахвяр склала каля 300 забітых і гэтулькі ж параненых, з іх большасць у селах і меншасць — у самым Ленінакане. У Ленінакане каменныя будынкі падпалі пад заўважным разбурэнням (буйныя расколіны на сценах, абсыпанні тынку), аднак засталіся стаяць. У якасці высновы навукоўцы адзначылі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia