ЛесаўпарадкаваннеЛесаўпара́дкаванне[1] — сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні. Займаецца пытаннямі інвентарызацыі ляснога фонду, праектавання лесагаспадарчых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ахову, абарону і ўзнаўленне лясоў, арганізацыі тэрыторыі лесагаспадарчых прадпрыемстваў, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтваральных, водаахоўных, абаронных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый лясоў, правядзеннем адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі ў лясной гаспадарцы. Ажыццяўляюцца лесапаталагічныя, лесабіялагічныя і іншыя даследаванні. Адначасова вядуцца глебава-тыпалагічныя абследаванні і ўпарадкаванне паляўнічай гаспадаркі[1]. Тэхнічнай асновай сучаснага лесаўпарадкавання з’яўляюцца матэрыялы аэракасмічных здымак[2]. Прававы статус лесаўпарадкавання і яго змест Беларусі вызначае Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь[2]. Лесаўпарадкаванне прадстаўлена рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белдзяржлес»[2][1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia