Лесвічная клетка![]() ![]() Ле́свічная кле́тка — частка капітальнага будынка ці збудавання, прызначаная для размяшчэння лесвіцы і аддзеленая ад іншых памяшканняў будаўнічымі канструкцыямі[1]. Лесвічныя клеткі ў залежнасці ад ступені іх абароны ад задымлення падзяляюцца на звычайныя і незадымляльныя. Звычайныя лесвічныя клеткі ў залежнасці ад спосабу асвятлення падзяляюцца на лесвічныя клеткі з натуральным асвятленнем праз зашклёныя або адкрытыя праёмы ў вонкавых сценах; а таксама лесвічныя клеткі з натуральным асвятленнем праз зашклёныя або адкрытыя праёмы ў пакрыцці. Незадымляльныя лесвічныя клеткі ў залежнасці ад спосабу абароны ад задымлення пры пажары падзяляюцца на наступныя тыпы: з выхадам на лесвічную клетку з паверха праз незадымляльную вонкавую паветраную зону па адкрытых пераходах; з падачай паветра на лесвічную клетку пры пажары; з выхадам на лесвічную клетку праз тамбур-шлюз, у якім пастаянна або падчас пажару забяспечваецца падача паветра[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia