Летняя Універсіяда 2017
Летняя Універсіяда 2017 (кіт. 2017年夏季世界大學運動會, піньінь 2017 Nián Xiàjì Shìjiè Dàxué Yùndònghuì) — сусветныя міжнародныя студэнцка-маладзёжныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праходзілі з 19 па 30 жніўня 2017 года ў тайванскім горадзе Тайбэй[1]. Рашэнне пра гэта было прынята 29 лістапада 2011 года ў Бруселі на чарговым кангрэсе FISU. Квіткі на летнюю Універсіяду-2017 павінны былі паступіць у продаж 13 чэрвеня, але іх продаж адклалі да 5 ліпеня[2]. Станам на 16 ліпеня 2017 года ўсе 12 тысяч квіткоў на цырымонію адкрыцця летняй Універсіяды 2017 былі распрададзены[3]. Урады іншых краін дапамагалі Тайваню ажыццяўляць контртэрарыстычныя меры для абароны сваіх спартсменаў, суддзяў і прадстаўнікоў СМІ, якія прыбывалі для ўдзелу ва Універсіядзе[4]. Прэтэндэнты
Віды спортуСпаборніцтвы праводзіліся па 22 відах спорту: З ліку гэтых відаў 14 уключаюцца ў праграмы міжнародных студэнцкіх гульняў абавязкова: баскетбол, воднае пола, валейбол, дзюдо, лёгкая атлетыка, плаванне, скачкі ў ваду, тэніс вялікі і настольны, спартыўная і мастацкая гімнастыка, тэквандо, футбол і фехтаванне. Астатнія прапануе аргкамітэт кожнай Універсіяды. У параўнанні з праграмай Універсіяды 2015 у Кванджу, у праграму дадаліся ролер спорт, цяжкая атлетыка і ўшу[5]. У жніўні 2016 года было пацверджана ўключэнне ў праграму чатырох новых відаў спорту. Каляндар
Медальны залік
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia