Порту-Алегры
Порту-Алегры (парт.: Porto Alegre) — горад у Бразіліі, сталіца штата Рыу-Гранды-ду-Сул. Порту-Алегры — адзін з найважнейшых гарадоў паўднёвай Бразіліі, які з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёну. У Порту-Алегры самы высокі ўзровень жыцця сярод бразільскіх сталіц штатаў. Складовая частка мезарэгіёна Агламерацыя Порту-Алегры. Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Порту-Алегры. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Порту-Алегры. Насельніцтва складае 1420667 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 496,827 км². Шчыльнасць насельніцтва — 2859,5 чал./км². Свята горада — 26 сакавіка. ГісторыяГорад заснаваны ў 1772 годзе. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Порту-Алегры ўжо ў сярэдзіне XVIII стагоддзя пасяліліся імігранты з Азорскіх астравоў, афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1809 год. У XVIII стагоддзі Порту-Алегры быў портам на возеры гораду Віяман. Акрамя перасяленцаў з Азорскіх астравоў, значную частку насельніцтва склалі сем’і з горада Рыу-Гранды, размешчанага ў прыбярэжным раёне на поўдзень ад Порту-Алегры, у той час былога ваеннай крэпасцю. На 1822 год у Порту-Алегры пражывала 12 тысяч жыхароў, менавіта ў гэты час Бразілія атрымала незалежнасць. У канцы XIX стагоддзя горад прыняў шмат імігрантаў з іншых частак свету, у прыватнасці з Германіі, Італіі і Польшчы. Пераважная большасць насельніцтва мае еўрапейскае паходжанне. У цяперашні час ён з’яўляецца найважнейшым портам штата Рыу-Гранды-ду-Сул. ЭканомікаДзякуючы размяшчэнню на сутыку пяці рэк горад стаў важным портам, а таксама адным з галоўных прамысловых і камерцыйных цэнтраў Бразіліі. Са з’яўленнем Меркасура горад пачаў хутчэй расці і квітнець у эканамічным плане. Сельскагаспадарчыя і жывёлагадоўчыя прадукты, як соя, скура, кансерваваная ялавічына і рыс, экспартуюцца з Порту-Алегры за мяжу, як ў Афрыку і Японію[1]. Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Вядомыя асобыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia