Лешня (археалагічныя помнікі)
Лешня — археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі каля в. Лешня Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Курганны могільнік—1Знаходзіцца за 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Перахрэсце, на полі. 9 курганоў. У 1889 г. У. З. Завітневіч даследаваў 8 насыпаў вышынёй 0,4—1,6 м, дыяметрам 7—15 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце і ў ямах глыбінёй 0,9 м. У 4 курганах — рэшткі дамавін. Нябожчыкі арыентаваны галавой на захад. Суправаджальны інвентар — жалезны нож, сярэбраны медальён, бронзавыя і алавяныя кольцы, бронзавая спражка, 3 сердалікавыя пацеркі, адна — з горнага хрусталю, 2 трохкрамянёвыя скроневыя кольцы. Курганны могільнік—2Знаходзіцца ва ўрочышчы Буклеўка, за 2 км ад вёскі. 43 курганы. У 1889 г. У. З. Завітневіч даследаваў 13 насыпаў вышынёй 0,7—1,15 м, дыяметрам 7—9 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце (12) і ў яме глыбінёй 0,7 м (1). У 6 пахаваннях знойдзены рэшткі дамавін. Суправаджальны інвентар — жалезныя нажы, бронзавыя спражкі, кольцы, крэсіва з крэменем, сярэбранае кальцо. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia