Леў Апалінарыевіч Ваньковіч
Леў Апалінарыевіч Ваньковіч (1831—пасля 1881) — мінскі павятовы маршалак (1863—1872), буйны землеўласнік Мінскай губерні. ПаходжаннеНалежаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога займалі розныя пасады ў Менскім ваяводстве ВКЛ і Магілёўскай і Мінскай губернях Расійскай імперыі. Службовая дзейнасцьРасійскімі ўладамі як лаяльны каталіцкі дваранін і буйны маёнтковец быў прызначаны на пасаду мінскага павятовага маршалка (1863—1872). Атрымаў прыдворны чын камер-юнкера Расійскага двара. МаёнткіСтаў адзіным спадчыннікам свайго бацькі, дзеда і прадзеда. Валодаў спадчыннымі маёнткамі Волма, Шыпяны, Алесіна; у 1874 г. у якасці пасагу атрымаў за жонкай Паўлінай Манюшкай маёнтак Смілавічы, а пазней і маёнтак Поцічава — пасля смерці Чэслава Манюшкі. Грамадская і гаспадарчая дзейнасцьУ 1878 г. мінскі губернскі маршалак (1877—1897) Васіль Іванавіч Паўлаў, імкнучыся прыцягнуць да працы ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі (1876—1921) і мясцовых дваран каталіцкага паходжання («палякаў»), накіраваў у ліку першых асоб запрашэнне да членства ў арганізацыі былому мінскаму павятоваму маршалку (1863—1872) Льву Ваньковічу.
Сям'яАжаніўся з дваранкай-каталічкай Паўлінай Аляксандраўнай Манюшкай, суседкай па Ігуменскаму павету[1]. Дзеці:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia