Апалінарый Ваньковіч
Апалінарый Янавіч Ваньковіч (? — 15 чэрвеня 1857, Дрэздэн) — дзяржаўны дзеяч, памешчык. БіяграфіяНалежаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Адамавіча Ваньковіча. З 1 ліпеня па 5 жніўня 1812 г. быў сябрам аддзела харчавання ў адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента. У 1814—1818 г. — мінскі павятовы маршалак. Купіў ад Ст. Ратынскага в. Востраў над Бярэзінкай у Ігуменскім павеце, якую потым пакінуў сыну (у 1860 было 2 747 дзесяцінаў зямлі, 328 муж. і 355 жан. душ). Член масонскіх ложаў «Паўночная паходня», «Гара Табар», ніжэйшага капітула «Святыні Спакою». Памёр 15 чэрвеня 1857 года ў Дрэздэне, там пахаваны. Сям’яУ шлюбе з Ізабэлай з Абуховічаў. Меў сына Леана (Лявон, нар. 21.07.1831), камер’юнкер двара расійскага і маршалак шляхты Мінскага павета, жонка П. Манюшка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia