Леў Васільевіч Садоўскі
Леў Васільевіч Садоўскі (1827 — ?) — архітэктар[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1827 годзе[1]. Выхаванне атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1] і па сканчэнні курса з чынам калежскага рэгістратара, быў прызначаны ў чарнігаўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1]. У 1865 годзе Л. Садоўскі быў прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення і, праз два гады, узведзены ў званне архітэктара[1]. У 1874 годзе прызначаны пензенскім, а потым (у 1879 годзе) мінскім губернскім архітэктарам. Адначасова займаў пасаду епархіальнага архітэктара[2]. У 1882 годзе прылічыўся да Міністэрства, а ў наступным годзе выйшаў у адстаўку[1]. ТворчасцьКіраваў працамі па будаўніцтве ў г. Бялінскім Свята-Пакроўскага сабора[3][4]. Разам з К. Хршчановічам з’яўляецца аўтарам праекта Мінскіх прысутных месцаў. У 1885 годзе ў Слуцку быў узведзены будынак Слуцкага духоўнага вучылішча па праекце Л. Садоўскага[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia