Леў Казімір Вайніловіч

Леў Казімір Вайніловіч
чашнік слонімскі[d]
падчашы слонімскі[d]

Смерць каля 1654
Род Вайніловічы
Бацька Іван Вайніловіч

Леў Казімір Вайніловіч (пам. каля 1654 г.) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Сын Івана Вайніловіча. Меў братоў Аляксандра, Юрыя, Мікалая і Станіслава.

Быў падчашым і потым чашнікам слонімскім. Памер каля 1654 г.

Сям’я

Яго сын Дамінік (пам. 1694 г.) — вядомы дамініканін, прэор канвента Святога Духа ў Вільні, правінцыял літоўскі, славуты сваімі казаннямі і прамовамі.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya