Леў Пятровіч Тулупаў
Леў Пятровіч Тулупаў (12 студзеня 1930, Варонеж, Расія — 2007) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне кіравання працэсамі перавозак. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (эксплуатацыйны факультэт, 1952; аспірантура, 1955). Працаваў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1955—1959, дацэнт кафедры «Арганізацыя руху паяздоў»), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце чыгуначнага транспарту (1959—1982, загадчык лабараторыі «Функцыянальны састаў аўтаматызаванай сістэмы кіравання чыгуначным транспартам»), Маскоўскім дзяржаўным універсітэце шляхоў зносін (з 1982, прафесар кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай»). Навуковыя інтарэсы: планаванне эксплуатацыйнай работы чыгунак, аддзяленняў, сартавальных станцый; аўтаматызацыя кіравання перавозачнымі працэсамі на чыгуначным транспарце; педагогіка вышэйшай школы; модульна-рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў студэнтаў. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі» і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia