Логан Лерман
Логан Лерман (англ.: Logan Lerman; нар. 19 студзеня 1992[1], Беверлі-Хілз, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфект матыля», «Геймер», «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак». БіяграфіяЛоган Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 года ў Беверлі-Хілз, штат Каліфорнія, ЗША, у яўрэйскай сям’і[2]. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе яго менеджарам, а бацька, Лары Лерман — бізнесмен[2]. Скончыў школу (англ.: Beverly Hills High School)[3][4]. Логан гаворыць, што пачаў адчуваць цікавасць да акцёрскага мастацтва гадоў з пяці[5], і што ён вырас на фільмах[6]. Большасць яго сваякоў працуюць у сферы медыцыны, таму ў інтэрв’ю жартам заве сябе «паршывай авечкай»[7]. Яму цікава ўсё, што звязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх іпастасях, звязаных з кінаіндустрыяй[3]. З самага дзяцінства здымаўся ў рэкламе[8], а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зняўся ў фільме «Чаго хочуць жанчыны». У 2001 годзе сыграў персанажа Адама Гарсіі ў дзяцінстве ў «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 года «Эфект матыля» іграе персанажа Эштана Кутчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зняўся ў дзвюх тэлестужкаах, і адна з роляў прыносіць яму перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр» у намінацыі Найлепшы малады акцёр тэлестужкі[9]. Акцёрская праца ў тэлесерыяле «Джэк і Бобі» таксама прыносіць у 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр»[10]. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр», але ўжо ў намінацыі Найлепшы малады акцёр кінастужкі[11]. У 2007 годзе здымаецца разам з Джымам Кэры ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акцёрамі, як Расел Кроу, Крысціян Бэйл і Бен Фостэр. У 2009 годзе іграе Джорджа Хэмілтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зелвегер іграла яго маці. У 2010 сыграў Персі Джэксана, сына Пасейдона ў фільме Крыса Каламбуса «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэту ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абелем, які сыграў сына Гермеса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Найлепшая бойка[12]. Фільмаграфія
Цікавыя факты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia