Наталка Бабіна
Наталка Бабіна, поўнае імя Наталля Васілеўна Бабіна, па нараджэнні Дынько (нар. 15 мая 1966 года, в. Заказанка, Брэсцкі раён) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка ўкраінскага паходжання, фіналістка літаратурнай прэміі «Ангелус» (2011, Польшча), лаўрэат прэміі БАЖ імя Чаркасавай (2010). БіяграфіяСястра беларускага журналіста Андрэя Дынько. Пасля школы вучылася на інжынера ў Мінскім політэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе «Цветатрон» (Брэст), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце «Збудінне», потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у газеце «Звязда». З 1994 года супрацоўнічае з газетай «Наша Ніва», з 2007 года — штатны журналіст газеты. У шлюбе, мае трох дзяцей. Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 годзе. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газетах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеце «Поступ». Творы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую і англійскую мовы. Бібліяграфія
Пераклады
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia