Лотас
Ло́тас (Nelumbo) — род двухдольных раслін, адзіны прадстаўнік сямейства Лотасавыя (Nelumbonaceae). АпісаннеШматгадовыя буйныя водныя, часам земнаводныя травы з развітым карэнішчам. Надводнае лісце буйное, шчытападобнае, доўгачаранковае, высока ўзнімаецца над вадой, тое, што плавае, — крутлявае, плоскае, падводнае — сядзячае, лускападобнае. Тканкі з вялікімі паветраноснымі лопасцямі. Кветкі дыяметрам да 30 см, ружовыя або жоўтыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Пялёсткі і тычынкі шматлікія. Плод — шматарэшак. Насенне захоўвае ўсходжасць да некалькіх тысяч гадоў. Распаўсюджанне![]() Рэлікт трацічнага перыяду. Лотас арэханосны (Nelumbo nucifera) сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе (напрыклад, дэльта ракі Волга), Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночна-Усходняй Аўстраліі. Лотас жоўты (Nelumbo lutea) — у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. У Індыі, Карэі, Кітаі, Японіі культывуецца. ВідыПаводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List род Лотас аб'ядноўвае тры віды[1]:
ВыкарыстаннеУсе часткі расліны маюць у сабе вітамін C і каўчух, у чаранках і праростках — ядавітае рэчыва нелюмбін. Насенне і карэнішча ўжываюцца ў ежу і на корм жывёле. Харчовыя, лекавыя і кулыавыя расліны; старажытная культура народаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, амерыканскіх індэейцаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia