Лошыцкія курганныя могільнікіЛошыцкія курганныя могільнікі — археалагічныя помнікі, курганныя могільнікі ў ваколіцах былой вёскі Лошыца 2-я, цяпер у межах Мінска (вул. Лошыца 2-я). Могільнік—1Знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, на ўзгорку, ва ўрочышчы Замчышча. 13 круглых курганоў і адзін падоўжаны. У канцы 1890-х гадоў Генрых Татур даследаваў 2 насыпы. Знойдзены 2 бронзавыя скроневыя пярсцёнкападобныя з заходзячымі канцамі кольцы, 2 бронзавыя лірападобныя спражкі, паясное кольца, жалезная пласціна з кручкамі на канцах, фрагменты жалезнага нажа, золаташкляная цыліндрычная панерка, кавалак лямцавага шнура. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 2006 годзе Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін падоўжаны курган у завулку Каржанеўскага. Могільнік—2Знаходзіцца на поўдні ад вёскі каля Стара-Койданаўскага шляху (цяпер мікрараён па вул. Ландара) на паўднёвым захадзе ад чыгуначнага прыпынка Курасоўшчына. 3 курганы. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 1980-я гады адзін курган раскапаў П. А. Русаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку, галавой на захад. Знойдзены золаташкляныя бочкападобныя і цыліндрычныя пацеркі. Датуецца XI ст. У 2008 годзе абследаваў Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін круглы курган дыяметрам 13,5 м, вышыня каля 2 м. Могільнік—3Знаходзіцца на поўдзень ад былой вёскі, у садзе. 13 невялікіх насыпаў. У 1930 годзе абследаваў А. А. Рынейскі, у 2008—2009 гадах Ю. А. Заяц. Захаваўся адзін напаўразбураны курган пры з’ездзе з МКАД на праспект Дзяржынскага. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia