Лоўрэнс Саліван Рос
Лоўрэнс Саліван Рос (англ.: Lawrence Sullivan Ross; 27 верасня 1838, Бентанспарт, Тэрыторыя Аява — 3 студзеня 1898, акруга Бразас, Тэхас) — амерыканскі палітык, генерал арміі КША падчас Грамадзянскай вайны, 19-ы губернатар Тэхаса, каледжа Тэхаса. БіяграфіяРос вырас у Рэспубліцы Тэхас, большая частка яго дзяцінства прайшла на мяжы з Мексікай, дзе яго продкі былі аднымі з заснавальнікаў горада Уэйка. Пасля школы ён паступіў у Бэйларскі ўніверсітэт і падчас летніх канікулаў прыняў удзел у бітве з каманчамі, у якім быў цяжка паранены. Скончыўшы адукацыю, Рос уступіў у шэрагі тэхаскіх рэйнджараў і ў 1860 годзе вызначыўся ў бітве каля ракі Піз, дзе «выратаваў» Сінтыю Паркер, захопленую каманчамі яшчэ дзіцем. Калі Тэхас стаў часткай КША, Рос далучыўся да войска канфедэратаў. Прыняў удзел у 135 бітвах і стаў адным з самых маладых генералаў канфедэрацыі. Пасля Грамадзянскай вайны Рос непрацяглы час служыў шэрыфам акругі Мак-Ленан і, выйшаўшы ў адстаўку ў 1875 годзе, быў абраны дэлегатам канстытуцыйнага канвента Тэхаса. За выключэннем двух гадоў, калі ён служыў сенатарам штата, Рос наступнае дзесяцігоддзе правёў на сваім ранча. У 1887 годзе ён быў абраны 19-м губернатарам Тэхаса. За два тэрміны, праведзеных на гэтай пасадзе, Рос ініцыяваў пабудову новага Капітолія Тэхаса, спыніў «вайну соек і дзятлаў». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia