Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт
Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт (англ.: Texas Agricultural and Mechanical University), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт (англ.: Texas A&M University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Каледж-Стэйшэн у штаце Тэхас. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1876 годзе і стаў флагманам аднайменнай універсітэцкай сістэмы ў 1948 годзе. З 2021 года ўніверсітэт налічвае самую вялікую колькасць студэнтаў у Злучаных Штатах. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Уваходзіць у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт стаў першай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Тэхасе. Ён адкрыўся для заняткаў 4 кастрычніка 1876 года як Тэхаскі сельскагаспадарча-механічны каледж. У 1963 годзе, каб адлюстраваць пашыраныя ролі ўстановы і акадэмічныя здабыткі, заканадаўчая ўлада Тэхаса перайменавала каледж ва ўніверсітэт. Галоўны кампус універсітэта займае больш за 22 км2 і ўключае ў сябе Прэзідэнцкую бібліятэку і музей Джорджа Буша-старэйшага. Універсітэт прапануе больш чым 130 праграм навучання ў 17 каледжах і мае 21 навукова-даследчы інстытут. Як вышэйшы ваенны каледж універсітэт з'яўляецца адным з шасці амерыканскіх універсітэтаў з вочным добраахвотніцкім кадэцкім корпусам, навучэнцы якога вучацца разам з цывільнымі студэнтамі. Структура
Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia