Лугвен (князь літоўскі)
Лугвен, Лугвень, Лонгвін (сяр. XIII ст.) — князь літоўскі, пляменнік (сын сястры) Міндоўга[1]. Аляксей Шаланда з нейкай прычыны называе яго шурынам (братам жонкі), а на генеалагічнай схеме паказвае зяцем (мужам сястры) Міндоўга[2]. ІмяІмя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, якія дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівы іменасловам народаў індаеўрапейскага паходжання[3]. З супольнага пруска-літоўскага антрапанімікону, пад 1399 годам згдаваецца ў прусаў як Langwenne[4]. Аснова Lang-, у тым ліку ў імені Lang-vin’as, сустракаецца ў і літоўскім іменаслове[5], яе звязваюць з літ. lengvas «лёгкі, просты»[6]. Другая аснова Vin- адна з найбольш папулярных сярод літоўскіх двухасноўных антрапонімаў, з ёй вядома каля сотні імён[7]. Гэта аснова ў аблаўтных дачыненнях з асновай Vain-, яны паходзяць ад індаеўрапейскага *ṷei- «рушыць, імкнуцца; гнаць», ад якога і беларускія вайна, ваяваць[8]. Такім чынам, імя мела значэнне «той, каму лёгка ваюецца». БіяграфіяПаводле Вячаслава Насевіча, Лунгвен меў уласную дружыну з 500 ваяроў і двор-замак з чэляддзю[9]. Двор, магчыма, знаходзіўся на Лінкмяніскім гарадзішчы[10]. Упершыню (Лековнии, Лонъкогвенъ) згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам пад 1244 годам, калі паваяваў ваколіцы Мельніцы — адступаючы са здабычай праз Пінскае княства, нягледзячы на папярэджанне ад пінскага князя Міхаіла, атрад Лугвеня быў разбіты пагоняй галіцка-валынскіх князёў паблізу Пінска, сам Лугвен уцёк паранены.[2] Паводле Лівонскай старэйшай рыфмаванай хронікі, напэўна, гэтую паразу выкарысталі тры браты, літоўскія баяры або князькі Тушэ, Мільгерын і Гінгейка, якія дамовіліся з лівонскімі немцамі, захапілі Лугвеня разам з сям’ёй і адвезлі ў Рыгу[2]. Пры спробе вызваліць Лугвеня на шляху ў Лівонію загінуў яго малодшы брат[11][2]. Урэшце Лугвен (Lengewin) быў выкуплены «сябрамі» за 500 паўмарак[1]. У 1247 годзе напаў на Вендэнскае комтурства, перамог бараніўшы яго ордэнскі атрад з 500 чалавек, у баі загінуў вендэнскі комтур і 8 братоў-рыцараў[12]. Згадваецца як сведка (Langwinus sororius noster — Лугвен сестрын наш) у магчыма падробленай грамаце Міндоўга ад 1260 года[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia