Лукойл
«Лукойл» — расійскае нафтавае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе. Ажыццяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і рознічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку. ГісторыяУ лістападзе 1991 года адбылося заснаванне нафтавага канцэрну «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 г. канцэрн ператварылі ў акцыянернае таварыства «Нафтавая кампанія „Лукойл“». Назву складаюць першыя літары назваў сібірскіх гарадоў Лангепас (Ніжневартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, Уральская федэральная акруга), Урай (Ханты-Мансійская аўт. акр.) i Кагалым (Сургуцкі раён , Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзніклі побач з нафтарадовішчамі і з’яўляюцца асновай сродкаў вытворчасці, і слова «ойл» (англ.: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-е месца ў Расіі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-е месца сярод прыватных прадпрыемстваў свету па пацверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77 %. У 2008 г. з’яўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у свеце па даказаных запасах сыравіны[4]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[5]. У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю рознічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11 % імпарту нафты ў краіну. На 23 верасня налічвалася 39 аўтазаправачных станцый (АЗС)[6]. На 2 верасня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[7]. У канцы снежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бензіну А-95 прадаваўся змяшаны з дызельным палівам сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў[8]. На 1 верасня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб’ём захоўвання — 4 тыс. кубаметраў) і 1600 супрацоўнікаў[9]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў (1,6 млн т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50 % якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[10]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia