Тона
Тона (фр.: tonne, ад сяр.-стаг. лац.: tunna — бочка) — назва некаторых адзінак вымярэння вагі, масы і аб’ёму.
Адзінкі масыСухая тона таксама пазначае вагу, але такога рэчыва, якое была высушана да адносна нізкага, кансістэнтнага ўзроўню ўтрымання вільгаці (чыстая вага). Можа выкарыстоўвацца для такіх рэчываў, як шлам, пульпа, кампост і падобныя сумесі, у якіх цвёрды матэрыял замочаны у вадзе або раствораны вадой. Калі рэчыва знаходзіцца ў сваім натуральным, мокрым стане, то прымяняецца назва «тона вільготнага матэрыялу». Агульнапрынятыя скарачэнніУ горназдабыўной прамысловасці ЗША скарачэнне ў выглядзе вялікай літары 'T' выкарыстоўваецца для аддзялення традыцыйнай тоны ад мэтрычнай тоны, але 'T' таксама можа быць скарачэннем ад «тэсла». Скарачэнне ў выглядзе малой літары 't' традыцыйна выкарыстоўваецца як для англійскай і амерыканскай тоны, так і для мэтрычнай тоны. Прапісная літара 'T' раней выкарыстоўвалася таксама для абазначэння тона-сілы, у той час як маленькая літара 't' пазначала тону як адзінку масы. Адзінкі аб’ёмуТона водазмяшчэння — гэта адзінка вымярэння аб’ёму, якая выкарыстоўваецца для разліку водазмяшчэння судна. Калі водазмяшчэннем называюць грузападымальнасць карабля, то маюць на ўвазе аб’ём вады, выцесненай суднам, памножаны на яе шчыльнасць і вымяраны ў англійскіх тонах (тонах водазмяшчэння). Тона водазмяшчэння — аб’ём вады, які важыць адну тону. Гэта эквівалентна каля 0,97 м³ вады. Адна фрахтавая тона — каля 1,13 м³. Яна паказвае аб’ём грузавога аўтамабіля, цягніка ці іншага сродку перавозкі. Раней выкарыстоўвалася і для караблёў, цяпер жа выкарыстоўваецца рэгістравая тона, якая адпавядае 2,83 м³. Раней у Вялікабрытаніі выкарыстоўвалася такая адзінка вымярэння, як вадзяная тона, якая была эквівалентная 1,02 м³. Гэта быў аб’ём, займаны масай адной англійскай тоны вады. Адзінкі энергіі![]()
Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia