Луншань (культура)

Чорны керамічны кубак з Луншаня, правінцыя Шаньдун

Культу́ра Лунша́нь (кіт. трад. 龍山文化, спр. 龙山文化, піньінь Lóngshān wénhuà) — археалагічная культура эпохі позняга неаліту (1-я палавіна 2-га тыс. да н.э.) у паўночным Кітаі.

Атрымала назву ад горада Луншань (на ўсходзе вобласці Цзінаня ў правінцыі Шаньдун), дзе ў 1928—29 гг. былі зроблены першыя знаходкі прадметаў гэтай культуры.

Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. З Луншанню звязваюць з'яўленне ў Кітаі пшаніцы і ячменю, свойскіх быка, казы і авечкі.

Для культуры характэрны чорнаглянцаваны керамічны посуд, выраблены на ганчарным крузе, шліфаваныя каменныя сякеры, нажы, цёслы, вырабы з косці і ракавін.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya