Луіс Пара
Луіс Эдуарда Пара Рывера (ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero; нар. 7 ліпеня 1978) — венесуэльскі палітык, старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы (з 2020 па 2021). БіяграфіяПара быў дэпутатам ад партыі «За справядлівасць». У снежні 2019 года ён стаў фігурантам карупцыйнага скандалу ў праграме мясцовых камітэтаў па забеспячэнні і вытворчасці (CLAP) пры ўрадзе Нікаласа Мадура[1]. Пара адхіліў абвінавачванні[1]. Пасля таго, як расследаванне было апублікавана, ён, Хасэ Брыта, Конрад Перэс і Хасэ Грэгорыа Нар’ега былі пазбаўленыя дэпутацкіх месцаў і выключаны са сваіх партый[2]. 5 студзеня 2020 года адбыліся выбары дэпутатаў венесуэльскай Нацыянальнай асамблеі. Падчас гэтага таксама вызначаўся старшыня асамблеі. Пару, якому раней быў забаронены доступ у заканадаўчыя палаты, быў прадастаўлены дазвол абірацца, у той час як іншыя прадстаўнікі апазіцыі былі пазбаўлены права балатавацца. Да Пары далучыліся дэпутаты Нацыянальнай асамблеі, верныя Мадура[3]. Было праведзена паспешлівае галасаванне, і ён быў абвешчаны старшынёй парламента[4]. Апазіцыя паведаміла, што кворум не быў дасягнуты і галасы не былі падлічаныя[5]. Паліцэйскія сілы заблакавалі доступ да парламента апазіцыянерам і СМІ. Асобнае пасяджэнне было праведзена за межамі будынка Нацыянальнай асамблеі, дзе 100 з 167 дэпутатаў пераабралі Хуана Гуайдо кіраўніком парламента[5]. Урад Нікаласа Мадура паведаміў, што 140 з 167 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі прагаласавалі за Пару[6]. У публічным выступе Мадура абвясціў, што Пара быў прызначаны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі[7] і што парламент падтрымаў гэтае рашэнне[8]. Адносна незадаволенасці апазіцыі, якая спрабавала ўвайсці ў федэральны заканадаўчы орган, Мадура сказаў, што «калі Гуайдо не захацеў увайсці ў яго, гэта таму, што ў яго не было галасоў», адзначыўшы, што самаабвешчанаму лідару Венесуэлы і яго прыхільнікам было забаронена вылучацца ў дэпутаты[8]. Калі рэпарцёры пыталі Пару аб афіцыйным падліку галасоў, ён сказаў, што інфармацыя па ім «недаступная» і не абвешчаная дата яго апублікавання[9].
Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia