Льгоў
Льгоў[2] (руск.: Льгов) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Льгоўскага раёна Курскай вобласці. Заснаваны ў 1669 годзе. Размешчаны ў паўднёвай частцы Сярэднярускага ўзвышша, ля ракі Сейм (прыток Дзясны), за 80 км ад Курска. Чыгуначны вузел. Праз Льгоў праходзіць аўтадарога Курск — Глухаў (Украіна). ГісторыяМногія даследчыкі атаясамляюць сучасны Льгоў з горадам Ольгаў, які згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1152 годам. Аднак археалагічныя матэрыялы XII—XIII стагоддзяў на тэрыторыі горада не выяўлены. Паводле іншай гіпотэзы, старажытны Ольгаў размяшчаўся вышэй сучаснага Льгова — на правым беразе ракі Сейм, на месцы Люшынскага гарадзішча. Не пазней за 1-ю траціну XVII ст. каля Гарадзенскай варты (упершыню згадваецца ў 1571 годзе, захаваліся валы) узнік Ольгаў (Льгоў) Дзмітрыеўскі манастыр. Гарадзенская пустынь упершыню згадваецца ў 1628/29 гады, настаяцелям (паміж 1658 і 1662 — не раней за 1675) з’яўляўся адзін з ідэолагаў рускага стараабрадніцтва Іоў Льгоўскі. У 1645 годзе манастыр спустошаны крымскімі татарамі, неўзабаве адноўлены (у 1764 годзе скасаваны). Паступова каля яго сфарміравалася падманастырская слабада, якая ў 1779 годзе пераўтворана ў горад Льгоў. Паветовы (1779-97, 1802—1928), заштатны (1797—1802) горад Курскай губерні (да 1796 Курскае намесніцтва). У 1780-я гады горад перанесены на сучаснае месца (ніжэй па р. Сейм). У 1830-1850-я гады дзейнічала Льгоўская прыстань Александрынскай воднай сістэмы (на р. Сейм). Праз Льгоў прайшлі чыгункі Курск — Варажба (1868), Льгоў — Бранск (1897), Льгоў — Артакава (1899), Льгоў — Готня, што спрыяла ўзнікненню ў Льгове прамысловых прадпрыемстваў (заводы: цукровы, спіртагарэлачныя, салатапенныя, маслабойныя і інш.). У час Грамадзянскай вайны (1917-22), восенню 1919 года, на непрацяглы час быў заняты войскамі Узброеных сіл Поўдня Расіі. Раённы (з 1928), акруговы (1928-30) цэнтр Цэнтральначарназёмнай вобласці РСФСР (1928-34), з 1934 Курскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны, з 27 кастрычніка 1941 па 3сакавіка 1943 года, быў акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены падчас Харкаўскай аперацыі. Насельніцтва
ЭканомікаВытворчасць абсталявання для харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць. Вядомыя асобы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia