Мікалай Мікалаевіч Асееў
Мікалай Мікалаевіч Асееў (руск.: Никола́й Никола́евич Асе́ев; 28 чэрвеня [10 ліпеня] 1889, Льгоў, Курская губерня, Расійская імперыя — 16 ліпеня 1963, Масква) — рускі савецкі паэт, перакладчык і сцэнарыст, дзеяч рускага футурызму. Член саюза «Старшыняў зямнога шара». Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1941). ТворчасцьПачаў друкавацца ў 1909 годзе. З 1914 года Асееў разам з С. П. Бабровым і Б. Л. Пастарнакам з’яўляўся адным з вядучых прадстаўнікоў гуртка «Лірыка» (у прыватнасці, напісаў прадмову да дэбютнага зборніка Пастарнака «Блізнюк у хмарах»), затым гэтыя ж трое паэтаў склалі ядро групы «Цэнтрыфуга», якая вызнавала футурызм. Першы зборнік паэта «Начная флейта» (1914) насіў сляды ўплыву сімвалісцкай паэзіі. Знаёмства з творамі Веліміра Хлебнікава, захапленне старажытнаславянскім фальклорам адбіліся ў зборніках «Зор» (1914), «Летарэй» (1915). Апублікаваў за сваё жыццё каля васьмідзесяці вершаваных зборнікаў. Перакладаў вершы Мао Цзэдуна. Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia