Льняная прамысловасць

Льняная прамысловасць — галіна тэкстыльнай прамысловасці, якая вырабляе льняныя пражу і тэкстыль. Асноўнай сыравінай для яе з’яўляецца ільновалакно.

Гісторыя

Дзеючы музей Хенні Яенш-Зэймер[1]

Лён як тэкстыльны матэрыял вядомы ўжо каля 5000 гадоў. Егіпцяне і рымляне выраблялі тканіны з лёну.

У Сярэдневякоўі існавала вытворчасць палатна ў Швабіі, Сілезіі і Эльзасе.

Вялікае значэнне льняная прамысловасць мела ў XIX стагоддзі ў Ірландыі. Ірландскія эмігранты  (руск.) прывезлі лён з сабой у Амерыку. Там, а затым і ў Еўропе — з 1850 года, бавоўна, сабраная рабамі  (руск.) ў паўднёвых штатах, выцесніла лён. Апрацоўка лёну была параўнальна працаёмкай. З-за неаднастайнасці ільняных валокнаў, якія ў параўнанні з бавоўнай нашмат даўжэйшыя, механізацыя працэсу прадзення лёну была дасягнута толькі на паўстагоддзя пазней, чым у выпадку бавоўны[2].

У XXI стагоддзі сыравіна для льняной прамысловасці паступае пераважна з Расіі, Польшчы, Чэхіі, Францыі і Бельгіі.

Крыніцы

Літаратура

  • Erich Hornung: Entwicklung und Niedergang der Hannoverschen Leinwandindustrie, 1905

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya