Поўдзень ЗША![]() Поўдзень ЗША, таксама паўднёвыя штаты ЗША (англ.: The American South, The South), нефармальныя назвы — Дзіксі, Дзіксілэнд (англ.: Dixie, Dixieland[1]) — буйны эканоміка-геаграфічны і гісторыка-культурны рэгіён ЗША, размешчаны на паўднёвым усходзе краіны. ГісторыяПоўдзень як рэгіён дакладна не супадае з геаграфічным поўднем ЗША, але звычайна вызначаецца як такі, які ўключае штаты, што змагаліся за Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі ў Грамадзянскай вайне. У другой палове XX стагоддзя ў выніку барацьбы афраамерыканскага насельніцтва за свае правы, жыццёвы ўклад Поўдня зведаў істотныя змены. Змянілася і дэмаграфічная сітуацыя, бо ў выніку масавай міграцыі «белых» на Поўдзень, афраамерыканцы ператварыліся ў меншасць. Тым не менш, іх адсотак у большасці паўднёвых штатаў вышэй сярэдняга па краіне, дасягаючы піка ў штаце Місісіпі (38 % паводле ацэнак на 2007 год). Унутры гэтага буйнога рэгіёну цяпер вылучаюцца некалькі субрэгіёнаў, даволі адметных адзін ад аднаго па дэмаграфіі, культуры, а таксама тэмпах эканамічнага і сацыяльнага развіцця. ГеаграфіяТрадыцыйна тэрыторыя ЗША умоўна дзеліцца на тры буйных рэгіёны: прамыслова развітая, пераважна «белая» Поўнач, былы рабаўласніцкі Поўдзень са значной афраамерыканскай меншасцю і каланізаваны Захад, дзе прыкметна прысутнасць лацінаамерыканскага элемента. У шырокім сэнсе Поўдзень ўключае наступныя штаты: Аклахома, Алабама, Арканзас, Віргінія, Джорджыя, Дэлавэр, Заходняя Віргінія, Кентукі, Луізіяна, Місісіпі, Мэрыленд, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна, Тэнэсі, Тэхас, Фларыда. Унутры Поўдня вылучаюцца наступныя субрэгіёне:
Заўвагі |
Portal di Ensiklopedia Dunia