Лэнгстанскі ўніверсітэт
Лэнгстанскі ўніверсітэт (англ.: Langston University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэнгстан у штаце Аклахома. Агульная характарыстыкаГэта адзіны ў штаце Аклахома гістарычна "чорны" ўніверсітэт (пераважную большасць студэнтаў якога традыцыйна складаюць афраамерыканцы) і самы заходні гістарычна "чорны" ўніверсітэт у Злучаных Штатах. Вучэльня была заснавана ў 1897 годзе і была вядомая як Аклахомскі сельскагаспадарча-педагагічны ўніверсітэт для каляровых людзей. Універсітэт быў створаны на патрабаванне другога Закона Морыла ў 1890 годзе. Закон патрабаваў ад штатаў альбо прымаць афраамерыканцаў у наяўныя ВНУ, альбо ствараць для іх альтэрнатыўныя ВНУ. Універсітэт быў перайменаваны ў Лэнгстанскі ўніверсітэт ў 1941 годзе ў гонар Джона Мерсера Лэнгстана (1829—1897), піянера грамадзянскіх правоў, першага афраамерыканскага члена Кангрэса ЗША ад штата Вірджынія, заснавальніка юрыдычнага факультэта Говардаўскага ўніверсітэта і генеральнага консула ЗША на Гаіці. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia