Любоў Мікалаеўна Красеўская
Любоў Мікалаеўна Красеўская (26 верасня 1953, в. Маісееўка, Краснатуранскі раён, Краснаярскі край) — паэт, перакладчык. БіяграфіяНарадзілася ў сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага края. Дзяцінства прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім. У 1972 годзе скончыла Абаканскае педагагічнае вучылішча (настаўнік пачатковых класаў), у 1991 — Санкт-Пецярбургскі гуманітарны ўніверсітэт прафсаюзаў (арганізатар-метадыст культурна-асветніцкай працы вышэйшай кваліфікацыі).[1] Вершы пачала пісаць з сямі гадоў. Упершыню апублікавалася ў 1982 годзе ў гарадской газеце «Черногорский рабочий». З 1980 года піша аўтарскія сцэнарыі массавых мерапрыемстаў і святаў. Удзельніца семінара маладых паэтаў Сібіры і Далёкага Усходу (Краснаярск, 1988). Прымала актыўны ўдзел у працы Краснаярскага гарадскога літаб’яднання «Диалог», якім кіравала паэтка Аіда Фёдарава, і з’яўлялася членам Дзіўнагорскага гарадскога літаб’яднання «Потомки Ермака» — кіраўнік: сакратар Краснаярскай краявой пісьменніцкай арганізацыі паэт Уладлен Белкін (1985—1989). У Сібіры працавала ў Палацах культуры гарадоў Чарнагорска і Краснаярска. У 1989 годзе з Сібіры пераехала ў Беларусь, у г. Брэст. Працавала дырэктарам клуба ААТ «Дываны Брэста». У студзені 2006 года выбрана намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У цяперашні час працягвае працаваць на гэтай пасадзе. Арганізатар, сцэнарыст і рэжысёр найбуйнейшых святаў і фестываляў, якія праводзяцца РОО «Русское общество» і Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі (фестывалі рускай паэзіі ў Беларусі «Созвучье слов живых», прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры, Брэсцкае абласное свята «Паэтычны вянок Берасцейшчыны», прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі і інш.). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года. Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з 2009 года. Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2011 года. ТворчасцьАЎТАР КНІГ: «С любовью о любви» (Брест, «Издательство С. Лаврова», 2004). «На два голоса» (Брест, «Альтернатива», 2009). ПЕРАКЛАДЫ: «Изломы судьбы»: перевод книги прозы Яна Рихнера с польского на русский язык (Варшава, «Книжное издательство IBIS», 2016). УКЛАДАЛЬНІК ЛІТАРАТУРНЫХ ЗБОРНІКАЎ: «Созвучье слов живых» (Брест, «Альтернатива», 2006, 2007, 2009, 2011, 2013). «Уроки русского» (Брест, «Брестская типография», 2007). «Адкрыццё» (Брэст, «Альтернатива», 2008, 2009). «Сучасная польская паэзія ў перакладах берасцейцаў» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2017). ПУБЛІКАЦЫІ Ў ЛІТАРАТУРНЫХ ЗБОРНІКАХ: «Современное русское зарубежье». Антология. I том, четвертая книга «ПРОЗА, ПОЭЗИЯ» (Москва, «Академика», 2010). «Созвучье слов живых» (Брест, «Альтернатива», 2006; 2007; 2009; 2011; 2013). «Мир — твоя колыбель…»: стихи российских соотечественниц, которые живут за границей (Москва, «Серебряные нити», 2008). «Фантазии серебряного облака» (Брест, «Альтернатива», 2010). «Сила слабости» (Брест, «Альтернатива», 2013). «На одном языке»: поэзия (Рязань, ГУП РО «Рязанская област- ная типография», 2015; 2016; 2017). Удзел у літаратурных фестывалях і форумах2001 г. — Масква, 2006 і 2012 гг. — г. Санкт-Пецярбург — удзельніца Сусветных кангрэсаў расійскіх суайчыннікаў. 2007, 2010 гг. — удзельніца I і II фестываля расійскіх суайчыннікаў замежжа «Русская песня» (Расія, г. Масква). 2004, 2006, 2008, 2010, 2012, 2014 гг. — удзельніца Усебеларускіх фестываляў нацыянальных культур у г. Гродна. 2006, 2007 гг. — Смаленск; 2010 г. — Масква — Смаленск - удзельніца Міжнародных фестываляў народнай творчасці «С Россией в сердце». 2007 г. — удзельніца Міжнароднай канферэнцыі «Мир женщины» (Данія, г. Капенгаген). 2007 г. — уладальнік прэміі часопіса «Новый берег» (Данія, г. Капенгаген). 2008 г. — удзельніца Першай міжнароднай канферэнцыі «Роль женщины в сохранении духовных и культурных традиций» (г. Вісбадэн, Германія). 2008 г. — пераможца міжнароднага конкурсу «Мир — твоя колы- бель» сярод расійскіх суайчынніц, якія жывуць за мяжой (Германія, г. Вісбадэн). 2009 г. — удзельніца XVII Еўрапейскіх дзён спадчыннасці ў музеі Ю. Крашэўскага (Раманава, Польшча). 2010 г. — уладальнік дыплома лаўрэата рэспубліканскага літконкурсу «Лепшы твор 2009 года» ў намінацыі «Паэзія» (Мінск). 2011 г. — канферэнцыя: «Международная межкультураная про- грамма обмена опытом в области образования и культуры» Беларусь — Германія (г. Франкфурт-на-Майне). 2012 г. — Рэспубліканскі бібліяфестываль «Литературная Хакасия в Черногорске», прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры ў Рэспубліцы Хакасія, РФ 2014, 2015, 2016, 2017 гг. — Сусветны дзень паэзіі ЮНЕСКА (Рэспу- бліка Польшча, Варшава). 2012 г.- Міжнародны паэтычны фестываль «Вернуться в Россию стихами и прозой: русскоязычные писатели вне России» (Рэспубліка Польшча, г. Слупск). 2014 г. — II Фестываль славянскай паэзіі ў Лондане. 2014, 2015, 2016, 2017 гг. — Сусветны дзень паэзіі ЮНЕСКА (Рэспубліка Польшча, г. Варшава; Расія, г. Разань). 2014, 2015, 2016, 2017 гг. — фестывалі славянскай паэзіі (Рэспубліка Польшча, г. Варшава). 2016 г. — XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Державинские чтения» з дакладам: «Державин и Белоруссия» (г. Казань). ПрызнаннеУ 2009 годзе ўзнагароджана праўленнем ГА «Белорусский славянский комитет» медалём «100 гадоў славянскаму руху на землях Беларусі. 1909—2009 гг.». У 2012 годзе Цэнтр гуманістычнага і дзелавога супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой — Маскоўскі Дом суайчынніка — узнагародзіў медалём «За большой вклад в работу по сохранению русской истории, наследия и культурных традиций за рубежом». У кастрычніку 2016 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы ўзнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Расіі «Память России — Вера. Отечество. Честь» за правядзенне шасці фестываляў рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь «Созвучье слов живых». У маі 1993 года занесена на Дошку гонару за высокія паказчыкі ў працы і асабісты творчы ўклад у работу калектыва ААТ «Дываны Брэста». 2002 г. — Грамата Рэспубліканскага ГА «Русское общество» за падрыхтоўку і правядзенне літаратурна-музыкальнага свята «В начале было слово…», прысвечанага Дню славянскага пісьменства і культуры. 2007 г. — Дыплом лаўрэата IV Міжнароднага фестывалю мастацкай творчасці суайчыннікаў «С Россией в сердце» (г. Смаленск). 2007, 2010 гг. — Пісьмо падзякі ад аргкамітэта фестывалю «С Россией в сердце». 2007, 2010 гг. — Дыплом лаўрэата I і II Міжнародных фестываляў расійскіх суайчыннікаў замежжа «Русская песня» (г. Масква). 2010 г. — Грамата па прадстаўленні Урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой (г. Масква). 2009, 2010, 2011, 2012, 2013 гг. — Дыплом лаўрэата Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур». Намінацыя «Мастацкае слова» (г. Гродна). 2010, 2013, 2014, 2017 гг. — Граматы Саюза пісьменнікаў Беларусі. 2012 г. — Дыплом удзельніка Міжнароднага фестывалю «Вернуться в Россию стихами и прозой» (г. Слупск, Рэспубліка Польшча). 2012 г. — Грамата ГКУ г. Масквы «Центр гуманитарного и делового сотрудничества с соотечественниками за рубежом — Московский Дом соотечественника». 2013 г. — Пісьмо падзякі ад Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта за плённую працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада. 2013 г. — Пісьмо падзякі ад Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску за ўклад ва ўмацаванне расійска-беларускага культурна- гуманітарнага супрацоўніцтва. 2014 г. — Пісьмо падзякі ад установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» за шматгадовае супрацоўніцтва і арганізацыю яркіх літаратурных вечарын з пісьменнікамі і моладдзю Брэстчыны. 2014 г. — Дыплом Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнароднаму гуманістычнаму супрацоўніцтву. 2016 г. — Дыплом удзельніка XVI Міжнароднага фестывалю «Сусветныя дні паэзіі ЮНЕСКА» (г. Разань). 2017 г. — Дыплом аб прысваенні звання «Ганаровы сябра Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» за ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў у галіне літаратуры. Публіцыстыка«Народжаныя для натхнення»: «ЛіМ» (№ 20, 20.05.2011). «Гавриил Державин в зеркале эпох и культур»: научная статья «Державин и Беларусь. Личность. Биография. Творчество» (Казань, «Издательство Казанского университета», 2016). «Нахлынувшему чувству повинуясь»: к поэтическому сборнику Т. Шульги «Крылья из ситца» (Брест, «Альтернатива», 2011). «Вечная недосказанность слов»: к сборнику стихов Оксаны Валуй «Постучи в моё сердце» (Брест, «Альтернатива», 2014). «Линия Судьбы»: да зборніка вершаў Г. Тамашэвіча «Шлях» (Брэст, ААТ «Брэсцкая друкарня», 2014). «Буквицы предречения»: к сборнику А. Смилиной «Круговорот надежды и мечты» (Брест, ОАО «Брестская типография», 2015). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia