Любоў Паўлаўна Собалева
Любоў Паўлаўна Собалева (нар. 17 кастрычніка 1960, пас. Леніна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гендэрнай гісторыі Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Папулярызатар гістарычных ведаў на беларускім радыё і тэлебачанні[1]. БіяграфіяНарадзілася 17 кастрычніка 1960 года ў пасёлку Леніна Бабруйскага раёна[1]. Скончыла ў 1983 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова[1]. З 1991 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў[1]. Адначасова выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2010 года намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі[1]. У 2004 годзе аўтар і вядучая цыклаў праграм па гісторыі Беларусі («Наша Мінуўшчына», «Эўрыка») на Беларускім радыё. З 1997 года аўтар і вядучая штодзённай праграмы «Хвіліна з гісторыкам» (150 выпускаў штогод) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір»[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: культура Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, гендарная гісторыя, інстытут сям’і Вялікага Княства Літоўскага у XIV—XVII стагоддзях[1]. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за папулярызацыю гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia