Любоў Пятроўна Кунцэвіч
Любоў Пятроўна Кунцэвіч (нар. в. Рухава, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук. БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Навучалася ў завочнай аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларуска-руская паралексія (тыпалогія паралекс і паралексічная інтэрферэнцыя)», падрыхтаваную пад навуковым кіраўніцтвам А. Я. Міхневіча[2]. З 1977 года працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1978—1990 гадах была супрацоўнікам сектара рускай мовы. У 1990—1994 гадах займала пасаду вучонага сакратара інстытута. З 1994 па 2010 год — загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. У 2004—2014 гадах — намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі[2]. З 2005 года з’яўляецца сябрам Міжнароднай камісіі АЛА пры Міжнародным камітэце славістаў[2]. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3]. Навуковая дзейнасцьАсноўнымі сферамі даследавання з’яўляюцца дыялекталогія, сучасная беларуская літаратурная мова, беларуска-рускае двухмоўе, лексікаграфія. Аўтар каля 200 навуковых прац, сярод якіх пяць манаграфій, «Кароткая граматыка беларускай мовы», пяць тэматычных слоўнікаў, пяць арфаграфічных слоўнікаў, тры хрэстаматыі (у суаўтарстве). З’яўляецца адным з аўтараў і навуковых рэдактараў усіх выпускаў дыялекталагічнага зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні»[2]. Пад яе навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя тры кандыдаты навук[2]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай НАН Беларусі (2009), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), юбілейным медалём «У гонар 80-годдзя НАН Беларусі» (2010), памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» (2024)[2]. ПублікацыіМанаграфіі
Слоўнікі
Даведнік
Хрэстаматыі па беларускай мове
Выбраныя публікацыі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia