Пасецкі сельсавет
Па́сецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пасека. ГеаграфіяПасецкі сельсавет мяжуе з Палажэвіцкім, Старадарожскім і Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. Населеныя пунктыУ склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў: НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 983 чалавекі[1], з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія[2]; паводле перапісу 2019 года — 777 чалавек[3]. Вытворчая сфера
Сацыяльна-культурная сфера
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia