Людвіг Францавіч Сцяпура
Сцяпан (Людвіг) Францавіч Сцяпура (1826—1881) — расійскі медык; стацкі саветнік. БіяграфіяЛюдвіг Сцяпура нарадзіўся ў 1826 годзе; па паходжанні быў з мінскай шляхты, па веравызнанні — каталік). Вучыўся ў гімназіі ў Слуцку, затым на медыцынскім факультэце Імператарскага Харкаўскага універсітэта , дзе знаходзіўся з 1845 па 1850 год, калі і атрымаў ступень лекара, а ступень доктара медыцыны — у 1860 годзе[2]. З часу выпуску з універсітэта да 1880 года Людвіг Францавіч Сцяпура служыў ваенным лекарам на Каўказе. Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 ён быў лекарам галоўнай кватэры[3]. Служачы на Каўказе, ён удзельнічаў у заснаванні таварыства лекараў, у якім быў адным з першых членаў-заснавальнікаў[4][2]. Сцяпура Л. Ф. выдаў наступныя працы: «Дызентэрыя як зыход каўказскіх перамежных ліхаманак» (дысертацыя на ступень доктара медыцыны, Харкаў, 1860); «Досвед антрапалагічнага даследавання макракефалічных чэрапаў, знойдзеных у магільнях старажытных могілак блізу Мцхета ў Грузіі» (Казань, 1875 Г.); «Даклад камітэта па разбору сачынення на прэмію таварыства: „Экскурсія па Таманскім паўвостраве“» («Зборнік Каўказскага таварыства лекараў» 1871)[5][2]. Людвіг Францавіч Сцяпура памёр 15 (27) чэрвеня 1881 года[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia