Людміла Іванаўна Красоўская
Людміла Іванаўна Красоўская (нар. 21 сакавіка 1949, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская спецыялістка ў галіне тэарэтычных асноў цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2001), прафесар. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1971), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў», 1980). Працавала ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (1977—2002), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2014, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: плазмахімія; тэарэтычныя даследаванні па праблемах сінтэзу і вывучэння ўласцівасцей вугляродных нанаструктур; малекулярна-дынамічныя даследаванні фарміравання і трасфармацыі вугляродных нанатрубак; даследаванне механізму ўтварэння вугляродных нанаструктур на часціцах нікелевага каталізатара; разлік канстанты скарасцей узаемадзеяння нанатрубак з нізкамалекулярнымі вугляроднымі кампанентамі. УзнагародыГанаровая грамата АН Беларускай ССР (1981). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia