Людміла Георгіеўна Гафо

Людміла Георгіеўна Гафо
Дата нараджэння 2 лістапада 1919(1919-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 2022(2022-03-02) (102 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
прэмія Савета Міністраў СССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Людміла Георгіеўна Гафо (нар. 2 лістапада 1919, в. Кара-Аджы, Акмячэцкі раён, Крымская вобласць2 сакавіка 2022) — беларуская архітэктар. Распрацоўніца многіх пасляваенных праектаў забудовы Мінска.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і грэчаскага рыбака. Пасля заканчэння школы ў Еўпаторыі паступіла на факультэт архітэктуры Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1941 годзе пасля заканчэння 3-га курса інстытута разам з іншымі студэнтамі была накіравана на вытворчую практыку ў Падольск, дзе іх заспела Другая сусветная вайна. Разам з аднакурснікамі перавялася на вучобу ў Маскоўскі архітэктурны інстытут, дзе сумяшчала вучобу з маскіроўкай аб’ектаў Масквы, капаннем процітанкавых равоў. У 1942 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе 23-гадовая Людміла Гафо працавала капіявальніцай. У 1945 годзе інстытут вярнуўся ў Маскву, Людміла Гафо атрымала дыплом і была накіравана на аднаўленне Мінска[1].

Працавала ў інстытуце «Белсельпраект» (1945—1947), Упраўленні на справах архітэктуры Мінска (1947—1949), інстытуце «Белдзяржпраект» (1949—1953). У 1954—1983 галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект»[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Жыла ў Мінску[3]. Памерла 2 сакавіка 2022 года[4].

Творчасць

Асноўныя працы: генпланы Мінска на 1980 (1963) і на 2000 (1980), карэкціроўка генплана на 1980 і асноўныя напрамкі развіцця Мінска на 2000 (1971), ТЭА генплана Мінска на 2010 (1979, усе ў аўтарскім калектыве)[2]. Пад яе кіраўніцтвам і ў аўтарскім калектыве распрацаваны праекты планіроўкі Ленінскага праспекта (1947)[3], заходняй планіровачнай зоны Мінска (1974), прамысловага раёна па вул. Платонава (1972), НДІТаўтапрама (1973)[3], праект сілуэту Мінска (1973)[3], парка Перамогі (1967), жылых раёнаў Усход 1 (1965), Паўднёвы Захад 2, 3 (1976), па Лагойскім тракце (1954), вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Брылеўскай (усе 1955), К. Лібкнехта (1958), Аэрадромнай (1967)[2], Горкага (1969)[3].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Натанам Шпігельманам[5], з якім, імаверна, мела сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўства[6]

Узнагароды

Узнагароджана медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку генплана развіцця Мінска[3].

Памяць

Зноскі

  1. Наш архитектор из Греции
  2. а б в Гафо Людміла Георгіеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в г д е Гафо Людмила Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Правление Белорусского союза архитекторов, С глубоким прискорбием сообщает, что 2 марта 2022г. скончалась на 103 году Старейший член ОО «БСА» Людмила Георгиевна Гафо (руск.). bsa.by (18 мая 2022).
  5. 2 ноября 2019 года Исполняется 100 лет ГАФО ЛЮДМИЛЕ ГЕОРГИЕВНЕ!
  6. Гафо, Юрий Натанович (кандидат технических наук)
  7. Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 сакавіка 2025 года № 136 "Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска". pravo.by.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya