Людміла Канстанцінаўна Сухнат
Людмі́ла Канстанці́наўна Сухнат (нар. 22 ліпеня 1938, в. Капланаўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі педагог, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1985—1988), заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяУ 1960 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам у сярэдніх школах, затым інспектарам, намеснікам загадчыка Мінскага гарадскога аддзела народнай адукацыі. З 1970 па 1983 гады працавала У Першамайскім раёне г. Мінска намеснікам старшыні, старшынёй выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, сакратаром райкама КПБ. У 1983—1984 гадах была абраная і працавала сакратаром Мінскага гаркама КПБ. У 1985 годзе прызначана міністрам асветы Беларускай ССР, а з 1988 года (год рэарганізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі) па 1994 год працавала першым намеснікам міністра народнай адукацыі БССР, Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд з 1989 па 1992 Людміла Канстанцінаўна па службовых бавязках непасрэдна кіравала працай Упраўлення прафтэхадукацыі, а з траўня 1991 па студзень 1992 — Міністэрствам народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia