Вячаслаў Францавіч Кебіч
Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі (1990—1994). ПрозвішчаУ сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы тыпу Keba, Kebeikis, Kebelis з коранем Keb-. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. імя тыпу Keba або Kebas у форме імя па-бацьку: "Матеи Кебовичъ"[3]. Прозвішчы тыпу Кеба даследчык беларускай антрапаніміі М. Бірыла параўноўваў, апроч іншага, з літоўскім антрапонімам Кебас[4]. БіяграфіяСкончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук. Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 1973—1978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 1980—1985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1985—1990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—1994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі. Член КПСС (1962—1991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 1989—1992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 1995—1996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 1996—2004. 8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР. ![]() 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. У першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары. Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў. Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[5]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды
АцэнкіГісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[6]. Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[7]. Зноскі
Бібліяграфія
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia