Людміла Лявонаўна Жукоўская

Людміла Лявонаўна Жукоўская
Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02) (76 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Людміла Лявонаўна Жукоўская (нар. 2 студзеня 1949, в. Харашкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг. Працавала інжынерам-нарміроўшчыкам, зменным майстрам, начальнікам трыкатажнага цэха № 2 Мазырскай трыкатажна-ткацкай фабрыкі імя Н. К. Крупскай, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырская швейная фабрыка „Надэкс“».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэйяга склікання[1]

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.[2]

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya