Людміла Мікалаеўна Зензіна
Людміла Мікалаеўна Зензіна (20 чэрвеня 1937, г. Краснаярск, РСФСР) — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Альберта Канстанцінавіча Зензін. БіяграфіяСкончыла ў 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава (выкладчыкі Віталь Сямёнавіч Масленікаў , Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў , А. Кузьмін). Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. У 1964—1970 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар аддзела Іркуцкага Прамбудпраекта (з 1969 інстытут ператвораны ў Іркуцкае аддзяленне «Дзяржхімпраект»); у 1971—1982 гадах кіраўнік групы, начальнік сектара прамэстэтыкі Праектна-тэхналагічнага інстытута «Белмясцпрампраект»; у 1982-94 гадах мастак Мінскага мастацка-вытворчага аб’яднання. Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывала ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы: Дом быту ў Іркуцку (1968); інтэр’еры рэстарана «Алмаз» у Іркуцку (1967); адміністрацыйна-бытавы корпус Полацкага НПЗ (1966, у сааўтарстве з А. Зензіным, Л. Гаплеўскай); адміністрацыйны будынак інстытута «Дзіпрагазпалівапрам» у Ангарску (1966); інтэр’еры прамысловых, адміністрацыйных і бытавых памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторый на прадпрыемствах Усходняй Сібіры (у аўтарскім калектыве Э. Бакшын, Т. Ражкова, А. Барадзін): Брацкі алюмініевы завод (БрАЗ) (1970), Вогнетрывалы завод (1967), завод «Іркуцккабель» (1968), Новасібірскі электролізны завод (НовЭЗ) (1970); інтэр’еры прамысловых, бытавых і адміністрацыйных памяшканняў на прадпрыемствах Беларусі (у аўтарскім калектыве Д. Бабкін, Н. Баратава, А. Мароз): падшыпнікавы і маторны завод (1976) у Мінску, Фабрыка піяніна г. Барысаве (1975), Завод сантэхабсталявання ў Гомелі (1974); інтэр’еры (у аўтарскім калектыве Н. Бархатава, А. Мароз) адміністрацыйнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў у Мінску (1980), Міністэрства будматэрыялаў (1980). Ва ўсесаюзным конкурсе (1977—1978, у сааўтарстве Н. Бархатавай) па тэхнічнай эстэтыцы прысвоена 2-е месца за распрацоўку дызайну мэблі для бытавых і адміністрацыйных памяшканняў вытворчых будынкаў. Займаецца жывапісам (алей, акварэль). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia