Людміла Пятроўна Саянкова
Людміла Пятроўна Саянкова (нар. 6 жніўня 1957, в. Цянюкаўшчына, Іўеўскі раён) — беларускі журналіст, кіназнавец, кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт (1994). БіяграфіяУ 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, у 1985 годзе — кіназнаўчы факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква). Праходзіла стажыроўку ў Масачусецкім інстытуце тэхналогій і Гарвардскім універсітэце. З 1982 года працуе выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У 1998 годзе прызначана загадчыкам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: метадалагічныя праблемы прадстаўлення твораў мастацтва ў сродках масавай камунікацыі; медыякрытыка. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па мастацтве, культуралогіі, шматлікіх навуковых і кіназнаўчых артыкулаў, 4 манаграфій. Агульная колькасць навуковых публікацый — больш за 150, больш за 500 публікацый у сродках масавай інфармацыі. Публікацыі
УзнагародыЛаўрэат прэміі Саюза журналістаў, Беларускага Саюза кінематаграфістаў. Узнагароджана нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Беларусі» (2004), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі» (2006). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia