Людміла Усеваладаўна Былінская
Людміла Усеваладаўна Былінская (15 снежня 1938, Менск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1974). БіяграфіяСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1960 годзе. Працуе ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года. ТворчасцьВыканаўца лірычных і характарных роляў. Сярод іх: Іна («Білет у мяккі вагон» А. Маўзона), Шчасная («Трывога» А. Петрашкевіча), Ніна («Маскарад » М. Лермантава), Таццяна, Надзея («Ворагі », «Апошнія» М. Горкага), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л. Зорына), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Мадлена Бежар («Мальер » М. Булгакава), Джэні-Маліна («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Мэртл («Царства зямное» Т. Уільямса), місіс Туз («Усё ў садзе » Э. Олбі) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia